viasna on patreon

У Магілёве затрыманыя журналіст Аляксандр Буракоў-старэйшы і актывіст Аляксандр Хамратаў

2020 2020-08-05T20:22:35+0300 2020-08-05T20:30:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-08-05_burakou_zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2020-08-05_burakou_zatrymanne.jpg
Аляксандр Буракоў-старэйшы пры затрыманні

Як паведамляе mspring.online, журналіст і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў-старэйшы быў спынены патрулём ДАІ каля 19 гадзін на вуліцы Касманаўтаў. Паводле яго слоў, супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі маёр Рубанаў заявіў, што падазрае Буракова у «транспарціроўцы кантрафактнага алкаголю» і запатрабаваў адкрыць багажнік.

Алкаголю там знойдзена не было, і пасля гэтага маёр Рубанаў паведаміў Буракову, што аўтамабіль, на якім журналіст ездзіць з 2013 года, можа быць ва ўгоне. Міліцыянт праверыў ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і заявіў, што Буракоў затрыманы – нібыта, VIN можа быць фальшывым.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі ДАІ затрымалі магілёўскага актывіста Аляксандра Хамратова. Як паведаміў праваабаронца “Магілёўскай вясны” Барыс Бухель, Хамратаву ставяць у віну “непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка ДАІ” – нібыта, не прадаставіў пасведчанне кіроўцы на запатрабаванне міліцыі.

2020-08-05_khamratau-arrested.jpg
Аляксандр Хамратаў пры затрыманні

На дадзены момант (19:50) абодва знаходзяцца ў Ленінскім РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства