У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі Дапоўнена

2020 2020-08-02T11:19:11+0300 2020-08-02T12:31:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslouski-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Маслоўскі

Мікалай Маслоўскі

Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.

«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — паведаміла яна.

Мікалай Маслоўскі з'яўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Як піша Радыё Свабода, блогера затрымалі пад час стрыму.

Ён паспеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаванне бюлетэняў выбаршчыкамі падчас галасавання.

У гэты час да яго падышлі невядомыя і трансьляцыя спынілася.

Мікалай Маслоўскі мае на youtube старонку «Беларусь за перамены» у якой 36,8 тысяч падпісчыкаў.

Праваабаронцам пазней стала вядома, што Мікалай Маслоўскі змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцця раней прысуджанага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства