viasna on patreon

У Бабруйску ўдзельнікам "ланцугу салідарнасці" прысудзілі штрафы

2020 2020-07-15T11:29:40+0300 2020-07-15T12:43:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_babruisk_5_19.06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ў Бабруйску 19 чэрвеня

Затрыманне ў Бабруйску 19 чэрвеня

Раніцай 15 ліпеня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна адбыліся два судовыя пасяджэнні над удзельнікамі "ланцуга салідарнасці", што прайшоў у горадзе 19 чэрвеня. 

Справы разглядала суддзя Таццяна Тарабуева. Раней яна судзіла ўдзельнікаў акцыі і адпраўляла іх на суткі. 

Сёння ж за парушэнне парадку арганізацыі і ўдзелу ў масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) Андрэю Дзянісаву прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь, а Сяргею Гурло - 30 базавых велічынь.

Нагадаем, 19 чэрвеня адбываліся апошнія пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У шэрагу гарадоў прайшлі "ланцугі салідарнасці": людзі выстройваліся ўздоўж дарог і такім чынам выказвалі пратэст на затрыманне Віктара Бабарыкі, што адбылося 18 чэрвеня. У Бабруйскі ў гэты дзень было затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку журналісты Алеся і Сяржук Лацінскія

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства