viasna on patreon

Магчыма ЧМТ і страта зубоў. Выпадковы мінак жорстка збіты АМАПам у ноч 19 чэрвеня Аўдыё

2020 2020-06-22T18:34:19+0300 2020-06-23T00:44:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-06-21_cihary_zatrymanne_zimouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпадковага мінака Арцёма Зімоўскага затрымалі і жорстка збілі ў Мінску ў ноч з 19 на 20 чэрвеня – спачатку супрацоўнікі ў цывільным, а затым і АМАП.

Арцём Зімоўскі пасля збіцця
Арцём Зімоўскі пасля збіцця

Як распавяла "Вясне" дзяўчына Арцёма, Аляксандра Аляшкевіч, у гэтую ноч яны вырашылі разам прагуляцца па цэнтры горада. У 00.45 каля Беларускага дзяржаўнага цырка яны ўбачылі нейкую калатнечу:

"Два мужчыны ў цывільным білі дзяўчыну, – кажа Аляксандра. – За яе пачалі ўступацца людзі – яны таксама потым былі збітыя. Потым гэтыя двое мужчын падбеглі да нас і схапілі Арцёма, пачалі яго біць".

Пра момант затрымання слухайце ў аўдыё (на фота — супрацоўнікі ў цывільным, якія затрымлівалі Арцёма):

Арцёма разам з іншымі людзьмі зацягнулі ў звычайны аўтобус сіняга колеру — у ім ужо былі супрацоўнікі АМАП у форме.

"Арцёма паклалі паміж сядзеннямі. Тры чалавекі яго проста білі нагамі. Білі нагамі і па галаве. Потым завезлі ў нейкі завулак —  і там ужо перасадзілі ў аўтазак, а затым даставіі ў РУУС Савецкага раёна", — распавяла Аляксандра.

Там на хлопца склалі пратакол аб тым, што той нібыта у 22.30 каля Беларускай Філармоніі прымаў актыўны ўдзел у мітынгу, выкрыкваў лозунгі "Стоп таракан", "Сыходзь", тым самым парушыў закон аб масавых мерапрыемствах.

"Але я падняла спецыяльна храналогію званкоў — мы сапраўды былі там ноччу ў 00.45, а ў пратаколе напісана пра 22.30. У гэты час мы ўвогуле знаходзіліся дома. Пратакол з сябе ўяўляе поўны абсурд! Чалавек нікога не чапаў, нічога не выкрыкваў — мы гулялі па горадзе і размаўлялі. Як можна так фабрыкаваць справу?",— абураецца Аляксандра.

Протокол, составленный на Артема Зимовского
Пратакол, складзены на Арцёма Зімоўскага

Вярнуўшыся дадому, Аляксандра Аляшкевіч цэлую ноч тэлефанавала ў дзяжурныя часткі горада, каб даведацца, дзе ўтрымліваецца Арцём Зімоўскі — аднак безвынікова.

Юнак прыйшоў дадому толькі раніцай, прыкладна ў 6 гадзін, "увесь збіты і чорны". У яго былі моцныя сінякі, заплыла вока, вельмі балелі рэбры і зубы. Ён напісаў заяву ў міліцыю, а затым і зняў пабоі.

“Асноўная праблема — з сківіцай, — кажа Аляксандра. — Арцём не адчувае верхняе неба, дзясну і зубы. Ён паехаў да стаматолага на кансультацыю — паўстае пытанне аб тым, што Арцём можа страціць верхнія зубы".

Магчыма,  у Арцём чэрапна-мазгавая траўма закрытай формы. Гэта пакажа заключэнне судмедэкспертызы. Сам Зімоўскі кажа, што ў яго кружылася галава, а зараз ён не адчувае трох зубоў.

Паводле звестак ПЦ "Вясна", у адным толькі Мінску 19 чэрвеня праз акцыі салідарнасці ("жывыя ланцугі") было затрымана больш за сотню чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства