viasna on patreon

“Гадзіна смутку і маўчання”: прэм'ера выставы, прысвечанай адной з першых масавых акцыі ў гісторыі Беларусі Фота Відэа

2020 2020-06-18T09:17:59+0300 2020-06-18T10:13:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapagou-189-04-26-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова.

Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі  прэзентуе відэа-выставу фатографа Уладзіміра Сапагова, прысвечаную мітынгу “Гадзіна смутку і маўчання”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка 1989 года.

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі адзначае асаблівую актуальнасць гэтай тэмы напярэдадні пуску Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, запланаваным на пачатак ліпеня:

“Гэтую выставу мы прысвячаем адкрыццю Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, як папярэджанне пра грозную небяспеку, з якой нам давядзецца жыць побач усе наступныя гады”.

Сама ідэя пабудовы БелАЭС вельмі неадназачна ўспрынятая ў беларускім грамадстве, якое заплаціла “мірнаму атаму” надта вялікі кошт 34 гады таму.

А тады, 26 красавіка 1989 года, у Мінску адбылася першая масавая акцыя, прысвечаная наступствам Чарнобыльскай катастрофы. Тысячы людзей з розных беларускіх гарадоў у той дзень сабраліся на цэнтральнай плошчы сталіцы на маўклівую акцыю. Гарэлі знічы, адмерваў сімвалічныя хвіліны звон.

Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова.

Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова.

Мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” ў Мінску 26 красавіка 1989 года. Фота Уладзіміра Сапагова.

Красавіцкі мітынг “Гадзіна смутку і маўчання” працягнуў вулічную актыўнасць дэмакратычных сілаў. У 1989 годзе тэма Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі прагучыць надзвычай востра і актуальна. Улады будуць змушаныя распачаць сур’ёзныя дзеянні па змяншэнні наступстваў ядзернай катастрофы.

Напачатку анансуемай  відэа-выставы Уладзіміра Сапагова змешчаны невялікі відэаролік, прадастаўлены Уладзімірам Раманоўскім.

Запрашаем да прагляду выставы “Гадзіна смутку і маўчання” на ютуб-канале “Вясны” альбо ў нашых сацыяльных сетках - Фэйсбук  ці УКантакце!

Глядзім, аналізуем, думаем!


Уладзімір Сапагоў – вядомы ў свой час беларускі фатограф, актыўны ўдзельнік руху за незалежнасць Беларусі. Пасля ягонай смерці ў сакавіку 2012 года прадстаўнікі адміністрацыі інтэрната, дзе ён жыў апошнім часам, выкінулі на сметнік арыгіналы фотаздымкаў. Але сябар фатографа Міхаіл Мякіш паспеў уратаваць негатывы, якія прерадала яму камендантка інтэрната.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства