Ужо сёння: анлайн-кінапрагляд "Светлагорскай плямы"
https://spring96.org/be/news/97631
2020
2020-06-17T18:00:00+0300
2020-06-17T18:00:00+0300
2020-06-17T11:52:09+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk_plyama_90.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёрская служба "Вясны" сёння, 17 чэрвеня, запрашае на сумесны анлайн-прагляд і абмеркаванне ў Zoom дакументальнага фільма "Вясны" пра экалагічную сітуацыю ў Беларусі "Светлагорская пляма". Каб далучыцца да сустрэчы, трэба зарэгістравацца ТУТ.
На сустрэчы будуць прысутнічаць:
- Сяржук Кійко — аўтар фільма;
- Алена Маслюкова — праваабаронца "Вясны" і экаактывістка са Светлагорску;
- Светлагорскія актывісты кампаніі, што выступаюць супраць завода.
"Будзе магчымасць задаць пытанне аўтару твора, а таксама актывістам, праваабаронцам, эколагам і жыхарам Светлагорска," — распавядаюць валанцёры пра сустрэчу.
УВАХОД ВОЛЬНЫ, але трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
*Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску стаў бруднай плямай для Беларусі і пагрозай для здароўя мясцовых жыхароў. Мясцовыя актывісты ўжо некалькі гадоў змагаюцца за спыненне ягонай працы.