viasna on patreon

Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН

2020 2020-06-17T10:24:10+0300 2020-06-19T07:46:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ў правядзенні сумленных і справядлівых выбараў.

На што звяртаюць увагу праваабаронцы?

  • Па стане на 16 чэрвеня, па дадзеных  Праваабарончага цэнтра “Вясна”, у перыяд з 6 мая ў Беларусі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах палітычнага пераследу за выказванне меркавання, 97 чалавек былі прыцягнутыя судамі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту (у агульнай складанасці былі прызначаныя 1246 сутак арышту). Па такіх жа артыкулах 105 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам каля 90.000 рублёў (больш за 40.000 долараў ЗША).
  • Суды працягваюць выносіць у дачыненні да грамадзян, якія ўдзельнічаюць у мірных сходах, адміністрацыйныя арышты на тэрмін да 15 сутак. У дачыненні да некаторых актывістаў вынесена некалькі судовых пастаноў аб арышце за ўдзел у розных мерапрыемствах, такім чынам, яны будуць знаходзіцца пад арыштам больш за 15 сутак (па стане на 16 чэрвеня палітыку Паўлу Севярынцу суды прызначылі 75 сутак, палітыку Мікалаю Статкевічу - 30 сутак, блогеру You-Tube канала MozgON Уладзіміру Цыгановічу - 30 сутак і т.д.).
  • Умовы адбывання пакарання ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе знаходзіцца большасць арыштаваных, можна кваліфікаваць як жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне.
  • Праваабаронцы інфармуюць спецдакладчыкаў пра факты пагроз вылучэнцы ў кандыдаты Святлане Ціханоўскай, пераследу сябраў яе ініцыятыўнай групы і зборшчыкаў подпісаў, а таксама пра ціск на вылучэнца ў кандыдаты Віктара Бабарыку, ператрусу ў ягоных калег і сяброў, сябраў ініцыятыўнай групы і затрыманне 15-ці чалавек. Праваабаронцы ацэньваюць гэтыя дзеянні ўладаў як незаконны, палітычна матываваны ціск на прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, які выкарыстоўваецца з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад свайго рашэння ўдзельнічаць у выбарах.

Якія дзеянні прапануецца ажыццявіць?

Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў у межах адпаведных спецпрацэдур звярнуцца да ўраду Беларусі з просьбай прыняць неадкладныя меры па выкананню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых дакументах.

Яны таксама інфармуюць спецдакладчыкаў, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамлення, якія тычацца парушэнняў правоў чалавека асобных ахвяр.

Зварот накіраваны Вярхоўнаму камісару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, Спецыяльнаму дакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і ў  Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства