viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-06-09T12:41:58+0300 2020-06-10T18:43:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Працягваюцца суды і затрыманні падчас і пасля пікетаў па збору подпісаў. Пераследуюцца і сябры ініцыятыўных груп, у асаблівасці – групы па збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай.  Напрыклад, Артура Сінегу з Наваполацку затрымалі пятага чэрвеня наўпрост на яго працы. А віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую забралі з дому, паабяцаўшы, што яна хутка вернецца  — але ж змясцілі ў ІЧУ да суда (у той час як жанчыне патрэбна прынімаць жыццёва неабходныя лекі). А пасля пікетаў у  Менску каля Камароўскага рынку сёмага чэрвеня быў затрыманы Павел Севярынец і яшчэ не менш за 15 асобаў.

Час выбараў: Сярод патэнцыйных кандыдатаў найбольшую ўвагу выбаршчыкаў і СМІ, як і раней, прыцягваюць патэнцыйныя кандыдаты Віктар Бабарыка, Валер Цапкала і Святлана Ціханоўская. Як праходзяць пікеты іх ініцыятыўных групаў? І як прайшоў першы  публічны пікет за вылучэнне прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнку ў Менску?

Тым часам Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжанні чацвёртага чэрвеня не задаволіла ніводнай скаргі. А скардзіліся на тое, што ініцыятыўная група Лукашэнкі выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс і прымус пры зборы подпісаў, сам кіраўнік краіны праводзіць заўчасную агітацыю, а таксама робіць дыскрымінацыйныя выказванні (“Канстытуцыя пісалася не пад жанчын”). Што не так у аргументах ЦВК, пракаментуе эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.

Асоба: Менскі студэнт выйшаў на адзін з пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Ён разгарнуў літаральна на дзве хвіліны самаробны плакат, дзе ўтрымлівалася крытыка Лукашэнкі — і за гэта быў затрыманы, змешчаны ў ІЧУ да суда, потым асуджаны за  ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пры складанні пратакола ў РУУС супрацоўнік пытаўся, ці пачаў той вывучаць польскую мову і ці падабаецца яму кракаўская каўбаса, тым самым намякаючы на магчымыя праблемы з вучобай. Падрабязней — ананімна ў расповедзе самаго менчука.

 У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Dzivasil.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2020-06-09_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства