viasna on patreon

Алене Лазарчык арышт замянілі на штраф, яна дзякуе ўсіх за падтрымку і салідарнасць

2020 2020-06-09T10:01:43+0300 2020-06-09T10:01:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarchyk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык, якой прысудзілі 12 сутак арышту, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця, выйшла на свабоду

Алена Лазарчык распавяла падрабязнасці свайго затрымання:

- Мяне арыштавалі па дарозе на працу. Завезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, потым у судзе Кастрычніцкага раёна і судзілі. Довады аб тым, што ў мяне зусім малое дзіця на суддзю не паўплывалі. Я не магу цяпер дакладна пазначыць прозвішча суддзі і супрацоўнікі РАУС, таму што я ўвесь час думала пра маленькага сына, мне было не да іх прозвішчаў.

Сёння мне ў ізалятары далі паперу, у якой указана, што не адседжаных мной 9 дзён замяняюцца на штраф сумаю 1215 рублёў. Таксама я вінная ізалятару за харчаванне, яны выставілі мне суму ў 40 рублёў за тыя тры дні, што я сядзела.

Фактычна тры дні я знаходзілася адна ў камеры, толькі адзін раз падсялілі дзяўчыну, але неўзабаве яе павезлі.

З сынам усё добра, ён знаходзіцца з бацькамі на лецішчы. Хацелася б падзякаваць усім за падтрымку і салідарнасць. Толькі дзякуючы гэтаму мяне вызвалілі.

Пасля арышту актывісткі першымі забілі трывогу праваабаронцы “Вясны”. Нягледзячы на выходныя, юрыст  Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў ГУУБ МУС з патрабаваннем неадкладна вызваліць Лазарчык Алену Мікалаеўну, якая другія суткі ўтрымлівалася ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама праваабаронца тэлефанаваў наўпрост у цэнтральны апарат МУС па тэлефоне даверу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства