viasna on patreon

Затрыманых напярэдадні мазырчукоў паспелі асудзіць? Дапоўнена

2020 2020-06-06T10:54:51+0300 2020-06-06T15:08:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cukanau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Цуканаў. Скрыншот з відэа.

Аляксандр Цуканаў. Скрыншот з відэа.

Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Інфармацыя атрыманая ад іх сяброў. Мясцовыя праваабаронцы спрабуюць спраўдзіць гэтую інфармацыю і высветліць акалічнасці судовых працэсаў.

Вядома толькі, што Цуканава затрымлівалі сілавікі ў чорных масках, заламалі яму рукі і закінулі ў серабрысты аўтамабіль Skoda. За дзень да затрымання ён правёў у міліцыі каля дзесяці гадзін, пасля чаго яго выпусцілі. А назаўтра затрымалі зноў.

У другой палове дня быў таксама затрыманы фермер Аляксандр Вянгура, той, пра якога здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі. Ён пайшоў у аддзяленне міліцыі, каб забраць назад напярэдадні канфіскаваны пад час ператрусу ноўтбук. У выніку яго затрымалі.

Інфармацыі па ім няма і дагэтуль.

Дапоўнена: Як паведамляе "Радыё Свабода",  Аляксандра Вянгуру таксама асудзілі да 15 сутак арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства.

«Дзе ён гэта здзейсьніў? У міліцыі, куды пайшоў забіраць свой ноўтбук?» — пытаецца жонка Аляксандра Ірына.

Раней, чацвёртага чэрвеня, у Аляксандра Вянгуры адбываўся ператрус.

Паводле якіх артыкулаў былі асуджаныя Дзяніс Колас і Аляксандар Цуканаў, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства