viasna on patreon

Вярхоўны суд разгледзіць справу праваабаронцы Азімжана Аскарава 13 траўня

2020 2020-05-12T13:17:38+0300 2020-05-12T15:14:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/askarau-fidh.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

У сераду, 13 траўня, Вярхоўны суд Кыргызстана разгледзіць касацыйную скаргу журналіста і праваабаронцы Азімжана Аскарава на прысуд Чуйскага абласнога суда ад 24 студзеня 2017 года, які пакінуў у сіле пажыццёвы тэрмін, вынесены актывісту. Аскараў быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе ў 2010 г. Сярод абвінавачванняў, высунутых супраць яго, былі распальванне міжнацыянальнай варожасці і саўдзел у забойстве супрацоўніка міліцыі. Нягледзячы на рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН ад 2016 года, які запатрабаваў неадкладнага вызвалення Аскарава, а таксама пандэмію каранавіруса, ён застаецца ў турме, а яго здароўе пагаршаецца. 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), праваабарончы рух "Бір Дуйно" і праваабарончы цэнтр "Кылым шамы" заклікаюць улады Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава.

Цягам апошняга дзесяцігоддзя вызвалення Аскарава патрабавалі праваабарончыя арганізацыі, эксперты Еўрапейскага Саюза і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 8 траўня новая спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з праваабаронцамі Мэры Лолар заклікала разгледзець скаргу Аскарава ў адпаведнасці з гарантыямі справядлівага судовага разбяральніцтва і неадкладна вызваліць яго.

"Кыргызскай рэспубліцы мусіць быць сорамна, што нявінны 68-гадовы журналіст і праваабаронца працягвае гібець ​​за кратамі. У апошні раз, калі я наведвала яго ў турме, мяне ўразіла, наколькі старым і слабым ён стаў, як моцна пагоршылася яго здароўе. Невыносна бачыць, як ён – з яго кволым здароўем і перажытымі катаваннямі – губляе надзею на справядлівы суд і вызваленне", – сказала віцэ-прэзідэнтка FIDH і старшыня арганізацыі "Бір Дуйно" Талекан Ісмаілава.

У цяперашні час у судах Кыргызстана працягваюцца некалькі слуханняў па справе Аскарава. Учора, 11 траўня, Міжраённы суд Бішкека павінен быў разгледзець скаргу праваабаронцы на бяздзеянне ўрада Кыргызскай Рэспублікі ў дачыненні да выканання рашэння КПЧ 2016 г. Аднак суддзя абвясціла прадстаўнікам абароны Аскарава, што 8 траўня праца суда была прыпыненая, і таму ён не можа разглядаць справу.

Усе навіны па справе Азімжана Аскарава

Азімжана Аскараў – адзін з самых вядомых праваабаронцаў з поўдня Кыргызстана. Ён заснаваў і ўзначальваў на працягу 15 гадоў праваабарончую арганізацыю «Паветра», якая фіксавала выпадкі катаванняў людзей супрацоўнікамі міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства