viasna on patreon

Удзельніку акцыі супраць АКБ Андрэю Неўдаху прысудзілі штраф

2020 2020-05-07T16:59:50+0300 2020-05-07T17:10:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-05-07_andrey_neudah_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам. Па рашэнню суддзі Куроўскага  актывіст атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па ч. 1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

2020-05-07_andrey_neudah_sud.jpg
Андрэй Неўдах у залі суда. Фота: Уладзімір Вялічкін

Нагадаем, трэцяга мая, на чарговай акцыі “кармлення галубоў”, актывіст ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ са сцягам горада Брэста ў руках. Акрамя гэтага, Андрэй Неўдах выкрыкваў лозунгі “Свабоду актывістам”, “Я супраць адвольных затрыманняў” (што тычылася арыштаваных раней Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка). Падчас судовага паседжання актывіст віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права адкрыта выказваць свае перакананні і думкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства