viasna on patreon

Валанцёрская служба запрашае на анлайн-сустрэчу з псіхалагіняй Таццянай Палхоўскай

2020 2020-04-30T14:59:12+0300 2020-04-30T15:03:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zoom_sustrecha_palhouskaia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае на анлайн-сустрэчу з псіхалагіняй, сямейнай псіхатэрапеўткай, бізнэс-трэнеркай Таццянай Палхоўскай. Мерапрыемства адбудзецца ў ZOOM 2 траўня ў 18 гадзін.

Таццяна Палхоўская спецыялізуецца на тэмах эмоцый, іх пражывання і выказвання, пазнання і прыняцця сябе, развіцця сваёй індывідуальнасці і рэсурснасці, адносінаў і ўзаемадзеянні з людзьмі.

Псіхалагічная сустрэча будзе прысвечаная эмацыйнай сфэры пад кодавай назвай - ''Прыняць нельга падавіць''.

Вы калі-небудзь сутыкаліся:

  • з нечаканым гневам вашых блізкіх ці сяброў?
  • з раздражненнем свайго выкладчыка ці кіраўніка?
  • хамствам на вуліцы?

Ці можа быць самі не маглі даць рады з гневам? Можа вам знаёма пачуцьцё трывогі, якое незразумела адкуль прыходзіць і суправаджае вас увесь дзень? Ці не сыходзіць віна, за якую вас даўно прабачылі, але вы не можаце прабачыць сабе?

На гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце знайсці адказы падчас мерапрыемства. 

"Тэма, якая будзе разглядацца - базавая, без яе няма сэнсу пачынаць любую іншую тэму ў псіхалогіі. Яна сапраўды фундаментальная! Варта вам толькі ёю авалодаць, і вы ўжо навучыцеся разумець сябе, людзей вакол вас, іх матывы і рэакцыі", - кажа Таццяна Палхоўская.

Удзел у анлайн-сустрэчы бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства