viasna on patreon

Кампанія ByCovid19 запускае службу псіхалагічнай падтрымкі медыкаў. Патрэбныя псіхолагі

2020 2020-04-22T13:26:08+0300 2020-04-22T13:52:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/medyki_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія дапамогі беларускім лекарам ByCovid19 пачынае пошук псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў-валанцёраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для медыкаў, піша "Радыё Свабода".

Медыкі перавозяць у адмысловым боксе хворага на COVID-19, Беларусь / Reuters

«Сёння медперсанал увесь час знаходзіцца ў крытычнай сітуацыі, барацьба з COVID-19 даецца вельмі нялёгка. Мы пастаянна атрымліваем просьбы псіхалагічнай падтрымкі ў гэтай сітуацыі, і дзякуючы нашым партнёрам з'явілася магчымасць арганізаваць гарачую лінію псіхалагічнай падтрымкі для лекараў», — адзначае адзін з ініцыятараў кампаніі праваабаронца "Вясны" Андрэй Стрыжак.

Паводле ягоных словаў, для ахвотных дапамагчы прадугледжаны гнуткі графік, да 5 гадзін занятасці штодзень. Канец прыёму і разгляду заявак — 27 красавіка. На наступны дзень апоўдні трэнер Ігар Ільюкевіч правядзе навучальны трэнінг.

Заяўкі на аказанне псіхалагічнай падтрымкі можна пасылаць сюды.

Дадатковая інфармацыя для тых, хто шукае дапамогі і хто хоча дапамагчы, на сайце ініцыятывы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства