viasna on patreon

Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання. Трэці выпуск праваабарончага падкаста Аўдыё

2020 2020-04-21T22:47:52+0300 2022-10-10T12:31:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padcast_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.

  • Паўла — сына Тамары Сялюн — растралялі ў 2014 годзе.
  • Генадзя — бацьку Аляксандры Якавіцкай — у 2016 годзе.
  • Віктар Паўлаў, брат Раісы, на момант стварэння падкаста знаходзіўся ў чаканні растрэлу. 

"UPD. У сакавіку 2022 года праваабаронцы атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава"

  • Братоў Станіслава і Іллю Косцевых 10 студзеня 2020 года прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. Іх сястра Ганна зараз змагаецца за іх жыццё.

(UPD. Братоў Косцевых памілавалі 30 красавіка 2021 года. Ім змянілі смяротнае пакарання на пажыццёвае зняволенне. 

У пасведчанні аб смерці расстраляных напісана “убыл по приговору”. Чаму менавіта такая фармулёўка?

Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?

Беларусь — апошняя краіна Еўропы, дзе існуе смяротнае пакаранне. Праваабаронцы выступаюць супраць яго, але гэта не азначае, што яны апраўдваюць злачынствы асуджаных. Кожны чалавек павінен несці пакаранне, адпаведнае здзейсненаму. Але расстрэл такім пакараннем не з’яўляецца. 

Выпуск падкаста можна паслухаць на розных пляцоўках тут.

А таксама на youtube, і праз SoundCloud:

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Людзі з псіхічнымі расстройствамі. Другі выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Другі выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" пра людзей з псіхічнымі расстройствамі. Стыгмы, "псіхі" і закрытыя лякарні. А таксама правы чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства