viasna on patreon

Пазасудовае адабранне дзяцей з сем’яў: што дэпутатка Макарына-Кібак адказала праваабаронцу

2020 2020-04-14T11:54:49+0300 2020-04-14T11:54:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kibak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Макарына-Кібак. Фота: sonar2050.org

Людміла Макарына-Кібак. Фота: sonar2050.org

Праваабаронца Алесь Капуцкі, якога непакоіла пытанне з адабраннем дзяцей з нядбайных сем’яў, звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб тыя ініцыявалі зварот ў Канстытуцыйны суд аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці артыкула 85/1 Кодэкса аб шлюбе і сям’і і Дэкрэта №18.

Менавіта гэтыя нарматыўныя акты дазваляюць дзяржаўным органам адбіраць ў сям’і дзяцей на падставе рашэнняў несудовых органаў, насуперак як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (згодна з ч.4 арт. 32 Канстытуцыі «дзеці могуць быць аддзелены ад сваёй сям’і супраць волі бацькоў і іншых асоб, якія іх замяняюць, толькі на падставе рашэння суда, калі бацькі або іншыя асобы, якія іх замяняюць, не выконваюць сваіх абавязкаў»), а таксама насуперак Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці.

Атрымаўшы адказ за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людмілы Макарынай-Кібак праваабаронца быў моцна здзіўлены: ягоны ініцыятыўны зварот быў пакінуты без разгляду па сутнасці. І вось чаму.

“Ініцыятыўны зварот, які разглядаецца, не адпавядае патрабаванню часткі пятай артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», згодна з якім да ініцыятыўнага звароту ў абавязковым парадку павінна быць прыкладзена копія рашэння дзяржаўнага органа або копія пастановы суда агульнай юрысдыкцыі, дзе прыменены нарматыўны прававы акт, канстытуцыйнасць якога выклікае сумненне”, - паведамляецца ў адказе.

Дэпутатка Макарына-Кібак зрабіла выгляд, што нічога не ведае аб праблеме паўсюднага і масавага адабрання з сем’яў дзяцей у пазасудовым парадку і, спаслаўшыся на фармальную прычыну, прапануе праваабаронцу прыкласці да звароту копіі падобных рашэнняў судоў альбо дзяржорганаў.

Гэта не першы зварот праваабаронцы да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, аднак і на гэты раз ён завяршыўся бюракратычнай адпіскай.

Праваабаронцу непакоіць пытанне з адабраннем дзяцей у нядбайных сем’ях

Алесь Капуцкі канстатуе, што ў апошнія гады ў Рэспубліцы Беларусь пачасціліся выпадкі адабрання ў сям’і дзяцей на падставе рашэнняў несудовых органаў. Часам гэта прыводзіла да вельмі трагічных наступстваў, аж да суіцыдаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства