Міжнародны Ромскі дзень адзначаецца 8 красавіка Аўдыё
Міжнародны Ромскі дзень адзначаецца 8 красавіка. Ён быў заснаваны ў 1971 годзе на першым сусветным цыганскім кангрэсе, які адбыўся ў Лондане.
Жанчыны рома з Украіны, Малдовы і Беларусі стварылі ў 2019 годзе Рэгіянальную сетку жанчын рому для барацьбы з сацыяльнай ізаляцыяй, адсутнасцю ўдзелу ў палітычным жыцці, няроўным доступам да занятасці і дыскрымінацыі па прыкметах этнічнай прыналежнасці і полу. З нагоды Міжнароднага Ромскага дня яны апублікавалі заяву, у якой нацыянальным органам улады прапануецца "заахвочваць жанчын рома, асабліва маладых жанчын, атрымліваць вышэйшую адукацыю і прафесійную падрыхтоўку, а таксама ўкладваць сродкі ў адукацыю і прафесійную падрыхтоўку жанчын рому ў ключавых галінах, уключаючы кіраванне, права, ахова здароўя і сацыяльныя паслугі".
Беларусь у Рэгіянальнай сетцы жанчын рома прадстаўлена грамадскім аб'яднаннем "Беларуская цыганская дыяспара". Намеснік яе кіраўніка Артур Гоманаў распавёў, што галоўная праблема, з якой сутыкаюцца беларускія ромкі цяпер – гэта магчымасць працаўладкавання:
"Мы заўважаем, што ромак неахвотна бяруць на працу. Калі дзяржструктуры яшчэ бяруць, то мала выпадкаў, калі гэта робяць "частнікі". Таму мы навучаем таму, каб ромкі пры вуснай ім адмове ў працаўладкаванні адразу пісалі заяву для атрымання матываванага адказу [з боку працадаўцы], чаму іх не прынялі".
Праваабаронцы ПЦ "Вясна" неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што ромскае насельніцтва Беларусі сутыкаецца з дыскрымінацыяй і этнічным прафіляваннем.
Жыццё беларускіх ромаў: праўда без прыўкрас
Пра свой досвед сустрэчы з этнічным прафіляваннем з боку міліцыянта слухайце ў расповядзе ромскай жанчыны: