Прымі ўдзел у конкурсе ідэй для кампаніі “Зробім лепш 2020”
Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі “Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.
Атрымаць падтрымку ў 500 эўра змогуць ідэі, скіраваныя на пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэнні праблем, развіццё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.
Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бяспекі і захавання здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзянаў да ўдзелу.
У межах конкурсу падтрымаюць 40 лакальных кампаній. Усе яны пройдуць пад адзіным лозунгам – “Зробім лепш”.
Сума падтрымкі: да 500 эўра
Тэрмін рэалізацыі ідэяў: 01.06–30.06.2020 г.
Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020 г.
Шырокаму асвятленню кампаніі будзе спрыяць галоўны інфармацыйны партнёр – NAVINY.BY.
Падрабязней пра конкурс і працэс падачы заявак чытайце на адмысловай старонцы: zrobimleps2020.belngo.info.
Усе пытанні, звязаныя з падачай заявак, правядзеннем конкурсу, ажыццяўленнем праектаў, можна накіроўваць на адрас: zrobimleps2020@gmail.com.
Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.
Сёлета кампанія ладзіцца ў пяты раз. Папярэднія кампаніі праводзіліся ў 2002, 2003, 2013 і 2014 гадах. Кампаніі былі прысьвечаныя тэмам удзелу моладзі, аховы здароўя, вырашэньня мясцовых праблемаў і папулярызацыі беларускай мовы і культуры.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96