viasna on patreon

Беларусь адмовілася выдаць Расіі сведку Яговы

2020 2020-04-08T15:12:10+0300 2020-04-14T11:19:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikolaj_mahalichev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расеі Мікалая Махалічава. Ён вызвалены з-пад варты, паведамляе "Радыё Свабода" праваабарончая арганізацыя Human Constanta.

Мікалай Махалічаў. Фота з сайта naviny.by

Расійскі паслядоўнік рэлігійнай арганізацыі Сведкі Яговы паўтара месяца знаходзіўся пад арыштам у Беларусі. Праваабаронцы спадзяюцца, што беларускія ўлады дадуць яму статус уцекача або прыстанішча, пасля чаго той зможа жыць у бяспецы.

Нагадаем, 36-гадовага Мікалая Махалічава затрымалі 21 лютага ў Гарадку Віцебскай вобласці. Яму паведамілі, што Расія абвясціла яго ў міждзяржаўны вышук, бо ён належыць да забароненай рэлігійнай супольнасці. Праз тры дні пасля гэтага намеснік пракурора Гарадоцкага раёну адправіў егавіста ў віцебскі СІЗА.

Amnesty International: Сведка Яговы пад пагрозай экстрадыцыі ў Расію

Amnesty International заклікае Беларусь не выдаваць паслядоўніка Сведак Яговы Мікалая Махалічава ў Расейскую Федэрацыю, дзе яму пагражае крымінальны пераслед і катаванні. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце арганізацыі і адрасаванай генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.

Паводле расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял", не менш за 200 Сведак Яговы праследуюцца па артыкуле 282.2 КК РФ "Арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай арганізацыі, у дачыненні да якой прынята рашэнне аб ліквідацыі ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці". Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляе "Мемарыял", на сёння не менш за 15 Сведак Яговы знаходзяцца пад вартай, 24 – пад хатнім арыштам. Яшчэ 163 мелі іншыя меры стрымання.

У Беларусі ж абшчына Сведак Яговы афіцыйна зарэгістраваная, вернікаў больш за 6000.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства