Чарговы штат Амерыкі адмяніў смяротнае пакаранне. А што ў Беларусі? Відэа

2020 2020-03-25T12:48:27+0300 2020-03-25T12:48:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gubernator_kolorado.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Губернатар штата Каларада ЗША. фота: David Zalubowski

Губернатар штата Каларада ЗША. фота: David Zalubowski

Як перадае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, улады штата Каларада ЗША адмянілі смяротнае пакаранне.

"Мы змагаемся са смяротным пакараннем шмат гадоў і спадзяемся, што ў хуткім часе ні ў адной краіне свету не будуць выносіць смяротны прысуд", — выказваюць надзею праваабаронцы Amnesty International.

Каларада стаў 22 штатам ЗША, які адмяніў смяротнае пакаранне. Пры гэтым яшчэ 12 штатаў не каралі смерцю на працягу 10 гадоў.

Еўрапейскі Саюз ухвальна ўспрыняў рашэнне амерыканскага штата Каларада адмяніць смяротнае пакаранне. Адпаведная заява спікера ЕС апублікавана на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

"Рашэнне штата Каларада заахвочвае тэндэнцыю да адмены вышэйшай меры пакарання ў Злучаных Штатах. Гэта адпавядае тэндэнцыям па ўсім свеце, дзе колькасць краін, якія не выносілі смяротныя прысуды, па меншай меры 10 гадоў, дасягнула 160.

Еўрасаюз будзе працягваць працаваць у бок адмены смяротнага пакарання ў тых нешматлікіх краінах, дзе яго ўсё яшчэ прымяняюць", — адзначае афіцыйны прадстаўнік ЕС.

А што ў Беларусі?

Рэспубліка Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на прасторы СНД, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне. У адпаведнасці з Канстытуцыяй яно прымяняецца як выключная мера пакарання за асабліва цяжкія злачынствы. Прысуд суда аб смяротным пакаранні прыводзіцца ў выкананне праз расстрэл. Смяротнае пакаранне ў Беларусі асуджаюць Еўрасаюз, Савет Еўропы, АБСЕ і шэраг іншых міжнародных арганізацый.

У 2019 года ў Беларусі было вынесена тры смяротныя прысуды і здзейснены тры смяротныя пакаранні. У гэтым годзе беларускія суды ўжо прысудзілі да смяротнага пакарання таксама трох чалавек. Сярод іх — 19-гадовы Станіслаў і 21-гадовы Ілля Косцевы з Чэрыкава. Смяротны прысуд братам быў вынесены 10 студзеня 2020 года Магілёўскім абласным судом.

"Наша дзяржава не дае шанцу выправіцца": сястра асуджаных да смяротнага пакарання з Чэрыкава

"Вясноўцы" з'ездзілі ў Чэрыкаў і пагаварылі з сястрой асуджаных да смяротнага пакарання Ганнай. Як смяротны прысуд стаў прысудам для ўсёй сям'і — чытайце ў нашым рэпартажы.

Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць захаваць жыццё братам і падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.

Прадстаўнікі грамадскасці і праваабаронцы далучаюцца да петыцыі і просяць здзейсніць акт гуманізму і замяніць вынесеныя смяротныя прысуды на доўгія тэрміны пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.

Падпісаць петыцыю

Еўрасаюз і Савет Еўропы асудзілі вынесеныя смяротныя прысуды і ў чарговы раз заклікалі ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены.

"Дайце ім апошні шанец усвядоміць здзейсненае". Ганна Косцева просіць захаваць жыццё братам

У петыцыі Ганна Косцева піша, што разумее, што яе браты здзейснілі непапраўнае злачынства, але просіць прэзідэнта праявіць міласэрнасць да іх і захаваць жыццё, паколькі ў яго ёсць на гэта ўлада і права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства