viasna on patreon

Палітвязень Жамчужны: Неўзабаве вярнуся ў калонію…

2020 2020-03-17T17:36:28+0300 2020-03-17T17:36:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.

Як мяркуе палітвязень, пасля Віцебску яго зноў этапуюць у ПК №9 г. Горкі Магілёўскай вобласці.

У лісце праваабаронцам Міхаіл Жамчужны паведаміў, што яго дапытваў следчы з Віцебскага гарадcкога аддзелу CК.

Тым не менш, Жамчужны просіць, каб праваабаронцы звярнуліся яшчэ да следчага ст. лейтэнанта Аляксандра Яроміча, які вядзе ягоную справу, каб той паспрыяў у рэалізацыі права на перадачу і кароткатэрміновае спатканне. Сам палітвязень ужо звярнуўся да гэтага следчага з адпаведным хадайніцтвам.

Праваабаронцам ужо ўдалося пераслаць Жамчужнаму ў СІЗА дзве бандэролі з паперай і канвертамі, у якіх палітвязень меў патрэбу, а таксама пералічыць на ягоны асабісты рахунак некалькі сотняў рублёў. Гэта стала магчымым толькі дзякуючы візіту праваабаронцаў у абласное УДВП і звароту да адміністрацыі СІЗА з просьбай аб залічэнні на рахунах Жамчужнага грашовых сродкаў для ўласных патрэбаў.

Апроч таго, Жамчужны паведаміў, што атрымаў яшчэ адзін пачак паперы. Піша, што да ліста быў прыкладзены пусты капэрт са зваротным адрасам Беларускага ПЭН-цэнтру.

Палітвязень патлумачыў таксама прычыну следчых дзеянняў, у якіх ён выступае як сведка, паведамляе падрабязнасці “Віцебская вясна”.

Жамчужны таксама просіць ад свайго імя павіншаваць беларусак са святам 8 сакавіка, зычыць усім ім здароўя і «простага жаночага шчасця».

“Крыху запозненае віншаванне, але чамусьці лісты з віцебскага СІЗА ідуць да адрасатаў значна даўжэй, чым з Горак, што ў Магілёўскай вобласці", - паведамляе праваабаронца Леанід Свецік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства