viasna on patreon

Актывіст просіць суд прыцягнуць юрыста «Вячэрняга Магілёва» да крымінальнай адказнасці

2020 2020-03-10T14:30:00+0300 2020-03-10T15:13:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tishko_citydog_by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладзечанскі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко падаў у суд заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы за публічную абразу на былога суддзю, а цяпер юрысконсульта газеты «Вячэрні Магілёў» Станіслава Леўчанку.

Валянцін Цішко. Фота: citydog.by
Валянцін Цішко. Фота: citydog.by

Справа ў тым, што 6 жнiўня 2019 года юрыст магілёўскай газеты назваў Валянціна Цішко «актыўным педэрастам у Рэспубліцы Беларусь» наўпрост падчас судовага паседжання ў эканамічным судзе Мінску, калі разглядаўся пазоў «Вячэрняга Магілёва» да Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі. Актывіст лічыць, што Леўчанка тым самым здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 189 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Валянцін Цішко звяртаўся ў праваахоўныя органы, якія правялі адпаведную праверку. УУС Першамайскага раёна Мінска прызначылі лінгвістычную экспертызу па выказванні юрысконсульта газеты ў судзе. Згодна заключэння эксперта ў выказванні «актыўны педэраст у Рэспубліцы Беларусь» маецца негатыўная ацэнка. Ва УУС таксама прызналі, што ў дзеяннях Леўчанка ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжаны артыкулам 189 Крымінальнага Кодэксу. Цяпер актывіст звярнуўся з заявай у суд аб узбуджэнні крымінальнай справы прыватнага абвінавачвання ў дачыненні да Леўчанкі. Матэрыялы праверкі, праведзенай УУС Першамайскага раёна г. Мінска і заключэнне эксперта, Валянцін Цішко прыклаў да заявы як доказы па справе.

Актывіст лічыць, што сваімі выказваннямі Леўчанка прычыніў яму маральную шкоду, таму просіць спагнаць з юрыста «Вечаровага Магілёва» кампенсацыю 2000 беларускіх рублёў. Валянцін Цішко абгрунтоўвае гэта тым, што суды з «Вячэрнім Магілёвам» шырока асвятляліся рознымі медыя ў інтэрнэце і мелі шырокі рэзананс як у Беларусі, так і за яе межамі. У сувязі з гэтым выказванне Леўчанкі «актыўны педэраст ў Рэспубліцы Беларусь» у адрас Цішко, было шырока растыражаванае ў рускамоўным сегменце інтэрнэту.

«Пасля выказванняў Леўчанка ў мой адрас, мне тэлефанавалі сябры і знаёмыя і выказвалі спачуванне. У сувязі з яго абразай, я адчуваў маральныя і фізічныя пакуты, якія выяўляюцца ў пагаршэнні самаадчування, якія адчувала б большасць людзей пасля такой ацэнкі іх асобы», — адзначае ў заяве Валянцін Цішко.

Таксама ён адзначае, што адчуў пачуццё страху за тое, што можа стаць мішэнню для злачынстваў на глебе нянавісці.

Блог Паўла Сапелкі: Бойся адзінарогаў і фламінга

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра наступствы ўвядзення забароны ЛГБТ-прапаганды і парушэнні правоў чалавека ў сувязі з такой забаронай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства