viasna on patreon

Як чалавеку з інваліднасцю абараніць свае правы? Відэа

2020 2020-03-09T11:26:07+0300 2020-03-09T15:40:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/drozdovski_56.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што рабіць чалавеку, калі ён сутыкаецца з праблемай, якую самастойна не можа вырашыць, а адзіны бок, здольны дапамагчы — дзяржаўны орган, піша naviny.by.

Да прыкладу, што б вы параілі бацькам дзяцей, якія сутыкнуліся з фенілкетанурыю (генетычнае парушэнне абмену рэчываў), калі спецыялізаванае харчаванне ў месяц можа каштаваць больш за 500 даляраў? Альбо што рабіць людзям з інваліднасцю, калі МРЭК пазбаўляе іх групы, і гэта сур'ёзна пагаршае іх сацыяльнае становішча?

На жаль, такое паняцце як адвокасі (у рускамоўнай прасторы можна сустрэць доўгі пераклад з ангельскай — «дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў») не вельмі распаўсюджана сярод беларусаў. Мы слаба разумеем, як нам выкарыстоўваць легальныя інструменты для барацьбы за ўласныя правы і для таго, каб змяніць несправядлівую норму закона.

Naviny.by прадстаўляюць трэці ролік з серыі «Disright кажа», прысвечаны метадам абароны сваіх правоў. У гэтым відэа Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, коратка распавядае аб асноўных інструментах, даступных для кожнага. Відэа будзе цікава не толькі людзям з інваліднасцю, а ўсім жыхарам Беларусі.

5 прычын, чаму законапраект "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі" не будзе працаваць

"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" назвалі пяць прычын, чаму такі закон не будзе працаваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства