viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-03-03T12:57:32+0300 2020-03-05T15:27:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Валянцін Cтэфановіч прадставіў праваабарончы цэнтр "Вясна" на сустрэчы з Еўрапарламентам, дзе распавёў, як можа пагоршыцца сітуацыя з правамі чалавека ў выпадку інтэграцыі Беларусі з Расіяй. ПЦ “Вясна” падлічыў, колькі каштавалі рэпрэсіі актывістам (сярод рэкардсменаў па атрыманых штрафах – Віталь Трыгубаў). Беларускі ПЕН-цэнтр далучыўся да петыцыі супраць хатняга гвалту.

Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі), які адзначаецца 1 сакавіка: Уводны курс па Правах чалавека “Тэрыторыя правоў” (які прадставіў каардынатар адукацыйна-асветніцкіх праграм БПШ Андрэй Палуда), арт-майстэрня “8 сакавіка” (Алена Агарэлышава, кіраўніца канцэнтрацыі «Гендэрныя даследванні»у  ECLAB), прэзентацыя аналітычнай запіскі на тэму “Злачынствы на глебе нянавісці ў Беларусі” (праваабаронца з Human constanta Наста Лойка)  і прэзентацыя даследавання  “Рэспубліка Беларусь і Еўрапейская хартыя рэгіянальных моваў і моваў меньшасцяў” (Наталля Кутузава з Інстытута філасофіі НАН Беларусі).

Асоба: Праваабаронца Вясны і сябра прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык  распавядзе, як разгортваўся яго пераслед: затрыманне міліцыяй, гаспіталізацыя на “хуткай”, наведванне Нясвіжскага РАУСа.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ІНЗАІНЕР.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-03-03_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства