viasna on patreon

Палітвязня Жамчужнага этапіравалі ў Віцебскі СІЗА Дапоўнена

2020 2020-02-25T15:41:57+0300 2020-02-26T09:22:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага перавялі з Горацкай калоніі ў Магілёўскую турму, а затым адправілі ў Віцебскі следчы ізалятар, дзе ён на дадзены момант і знаходзіцца. Пра гэта сайту palitviazni.info паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.

З 23 снежня Міхаіл Жамчужны знаходзіўся ў штрафным ізалятары Горацкай калоніі №9, але апошнія лісты палітвязень напісаў Леаніду Свеціку ўжо з Магілёва і Віцебска.

Мяне выклікаў следчы на допыт, размова, магчыма, ідзе пра маё поўнае апраўданне па ўсіх трох прысудах. І я гэтую сітуацыю паспрабую выкарыстаць па максімуму, хаця, відаць, не паспею ўсё зрабіць за той тэрмін, што мне застаўся адсядзець. А гэта – каля года”.

Са слоў Леаніда Свеціка, займацца папярэднім раследваннем будзе упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Відаць, Жамчужны даказаў, што ранейшае следства вялося з парушэннем працэсульных законаў,

“Другі ліст Жамчужны даслаў ужо з Віцебска, – адзначае праваабаронца. – Піша, што ў параўнанні з Горацкай калоніяй і ў Магілёўскай турме, і ў Віцебскім СІЗА умовы ўтрымання значна лепшыя. У камеры па яго просьбе знаходзіцца адзін.

Міхаіл не паведамляе, колькі будзе ў СІЗА, але сітуацыя змянілася, і гэта яго крыху ўзбадзёрыла. У Горацкай калоніі ён нават людзей не бачыў, бо пастаянна знаходзіўся ці ў ПКТ, ці ў ШІЗА. Такая ізаляцыя вельмі складана пераносіцца, калі не можаш ні з кім перакінуцца словам”.

Міхаіл Жамчужны напісаў таксама, што ў апошні час адміністрацыя Горацкай калоніі вынесла яму больш за 70 парушэнняў рэжыма за адмову накіроўвацца ў атрад, дзе адбывалі пакаранне асуджаныя з так званым нізкім статусам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства