viasna on patreon

Журналіста Змітра Лупача пакаралі новым штрафам за супрацу з "Белсатам"

2020 2020-02-24T15:44:04+0300 2020-02-24T15:44:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_lupach_2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач на судзе

Зміцер Лупач на судзе

40 базавых велічынь штрафу прысудзіла суддзя Аксана Табола глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу. Суд над журналістам-фрылансерам адбыўся ў Шаркоўшчыне. Яго зноў прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Радыё Рацыя".

Падставай стаў сюжэт пра дзіцячую пляцоўку ў Шаркоўшчыне для гумарыстычнай перадачы “Суб’ектыў”. Як кажа Зміцер Лупач, ціснуць на журналістаў “Белсата” кропкава, пакуль не даціснуць. Але ён не збіраецца ў бліжэйшы час перапыняць сваю супрацу  з “Белсатам”.

"Не спадзяваўся на іншы вынік, бо гэта мой аўтарскі матэрыял, там я ў кадры прысутнічаю. Таму бессэнсоўна было гаварыць, што гэта не я. Раней за “Суб’ектыў” мяне не судзілі, але зараз, відаць, спадабалася пляцоўка".

Зміцер Лупач на судзе 24 лютага
Зміцер Лупач на судзе 24 лютага

Нагадаем, па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі) у Змітра Лупача сёлета гэта было ўжо чацвёртае пасяджэнне. У Паставах суд яго пакараў  42 базавымі велічынямі штрафу, у Глыбокім адбыліся два судовыя працэсы, але ў выніку суд штраф журналісту не прысудзіў. А цяпер у Шаркоўшчыне яму прысудзілі сплаціць у даход дзяржавы 1080 беларускіх рублёў штрафу. Нават адразу пасля суда ў зале пасяджэнняў далі і дадзеныя разліковага рахунку.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства