viasna on patreon

Віцебск: абласны суд пакінуў блогера Алеся Круткіна за кратамі

2020 2020-02-21T13:45:19+0300 2020-02-21T13:46:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krutkin_ales_1202.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін у судзе Першамайскага раёна. Фота блогера Шэрага ката t.me/SeryiKotNews

Алесь Круткін у судзе Першамайскага раёна. Фота блогера Шэрага ката t.me/SeryiKotNews

21 лютага суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова разгледзела скаргу актывіста Алеся Круткіна на рашэнне суду Кастрычніцкага раёну, які прысудзіў яму 15 сутак арышту за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!». Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", скарга пакінутая без задавальнення.

12 лютага суд Кастрычніцкага раёну Віцебску (суддзя Ілля Белавус) пакараў блогера Алеся Круткіна 15 суткамі арышту, а актывістку Наталлю Спірыдонаву 30 базавымі велічынямі штрафу – за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!», якую яны разьмясцілі на будынку абласной пракуратуры. Іх дзеянні былі кваліфікаваныя як несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 23.34. КаАП).

Разгляд скаргі ў Віцебскім абласным судзе прайшоў без удзелу самога актывіста – з ізалятару часовага ўтрымання на суд яго не прывезлi. Такім чынам, Алесь Круткін ня меў магчымасьці адстойваць свае інтарэсы ў судовым паседжанні. Нагадаем, у ІЧУ ён быў змешчаны яшчэ 27 студзеня.

Суддзі Ірыне Смаляковай спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны, каб разгледзець скаргу. Яна проста агучыла сваю пастанову «пакінуць рашэнне суду без зменаў, а скаргу – без задавальнення».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства