На аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і адвакатку Марыну Дубровіну здзейснены напад у Грозным

2020 2020-02-07T08:04:00+0300 2020-02-07T08:05:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/titieu-sud-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адвакат Марына Дубровіна і старшыня “Гражданского содействия» Святлана Ганушкіна на суде Аюба Ціціева. Фота ПЦ “Вясна”

Адвакат Марына Дубровіна і старшыня “Гражданского содействия» Святлана Ганушкіна на суде Аюба Ціціева. Фота ПЦ “Вясна”

У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.

Дубровіна была збітая. Напад здзейснілі невядомыя мужчыны і жанчыны ў холе гасцініцы і ля ўваходу ў гасцініцу. У асноўным, білі менавіта жанчыны, рукамі і нагамі, паведамляе "Новая газета".

Тыя, хто нападаў здымалі свае дзеянні на камеру.

Мілашына і Дубровіна прыбылі ў Грозны на суд па справе Іслама Нуханова. Яны зафіксавалі траўмы і падаюць заяву ў праваахоўныя органы Чачні.

Іслам Нуханаў увосень 2019 года быў затрыманы супрацоўнікамі чачэнскай паліцыі. Ён зняў і выклаў 31 кастрычніка на YouTube відэаролік пра «чачэнскую Рублёўку» - элітны пасёлак ў цэнтры Грознага, дзе жывуць сваякі і бліжэйшае асяроддзе Рамзана Кадырава. За сваё жаданне паказаць, як у беднай рэспубліцы жывуць багатыя чыноўнікі, Іслам Нуханов тут жа паплаціўся. За «злачынства» супраць чачэнскай ўлады бацьку Іслама Нуханава заявілі, што яго сын зараз сядзе ў турму "не менш, чым на 10 гадоў».

Марына Дубровіна -- адна з адвакатаў, якая абараняла ў судзе вядомага чачэнскага праваабаронцу, кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева. Алена Мілашына асвятляла гэты гучны крымінальны працэс.

Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбам Ціціевым

Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі з місіяй салідарнасці ў Чачні, дзе пяты месяц у Шалінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства