viasna on patreon

Магілёўскі аблсуд адправіў на новы разгляд справу аб дыслайку

2020 2020-02-06T15:31:29+0300 2020-02-06T16:46:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/happy-yurkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Юркоў

Андрэй Юркоў

Як піша mspring.online, у верасні 2019 г. экс-кандыдат у дэпутаты парламента па Горацкай выбарчай акрузе №82 Андрэй Юркоў паставіў у «Аднакласніках» знак «сумую» на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. Дзякуючы алгарытмам сацсеткі, малюнак патрапіў ў асабістую стужку Юркова.

23 снежня 2019 года суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль прызначыў яму штраф у 10 базавых велічыняў (255 рублёў) за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Апазіцыянера аштрафавалі за сумны смайлік у «Аднакласніках»

Дрыбінскі суд прызнаў вінаватым мясцовага актывіста руху «За Свабоду», былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і пакараў штрафам у 255 рублёў.

Пасля таго, як раённы суд аштрафаваў палітыка, ён абскардзіў рашэнне ў Магілёўскі абласны суд. Паседжанне адбылося 6 лютага.

Падчас паседжання Юркоў заявіў, што карцінка, на якую ён адрэагаваў ў «Аднакласніках», не ўваходзіць у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі РБ:

– У спісе ёсць толькі чырвонае палатно з выявай свастыкі. Відавочна, што палатно не роўна малюнку ў Інтэрнеце, – заявіў Юркоў.

Ён таксама заўважыў, што ў яго ёсць права выказваць уласнае негатыўнае стаўленне да нацысцкай і савецкай сімволікі.

Па словах палітыка, суд першай інстанцыі не правёў экспертызу нібыта экстрэмісцкага матэрыялу ў яго сацыяльнай сетцы – не была праведзеная ацэнка кантэксту, аўтара, памеру, значнасці і наступстваў з’яўлення карцінкі ў стужцы «Аднакласнікаў». Такім чынам, штраф для палітыка павінен быць адменены.

Суддзя Аляксандр Іванкоў пагадзіўся з довадамі Юркова і адмяніў пастанову суда Дрыбінскага раёна, накіраваўшы справу на новы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства