viasna on patreon

8 студзеня - пачатак новай хвалі судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць (анлайн) Фота Відэа Дапоўнена

2020 2020-01-08T10:30:13+0300 2020-01-08T19:52:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatrovich_alana_varancou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года.
Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года.

У Мінску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. У перыяд з 8 па 10 студзеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі запланавана каля 50 судоў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). 

Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня

Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.

Каго судзяць 8 студзеня?

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

Алена Талстая: 10:00, ч. 3 арт. 23. 34 КаАП; Суддзя - Юлія Варакса; Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Віталь Савіч: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Лідзія Целіца; Віталь Савіч на пасяджэнне не прыйшоў. У выніку яго судзілі не толькі за акцыю 7 снежня, але і за 20 і 21 снежня, то бок па трох пратаколах. Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Вячаслаў Касінераў: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Таццяна Мотыль. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Марына Касінерава: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;  Суддзя - Юрый Машкетаў. На Марыну складзены пратакол за ўдзел у акцыі 20 снежня. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Марына і Вячаслаў Касінеравы на судзе 8 студзеня
Марына і Вячаслаў Касінеравы на судзе 8 студзеня

Сяргей Антончык: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Віктар Казак; Антончык у суд не з'явіўся па сямейных абставінах. Яго судзяць за ўдзел у акцыі 20 снежня. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Актывіст Legalize Belarus Міхась Варанцоў: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Лідзія Целіца; Міхась Варанцоў падаў хадайніцтва аб вядзенні працэсу на беларускай мове. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Міхась Варанцоў на судзе 8 студзеня
Міхась Варанцоў перад судом 8 студзеня

Актывістка "Моладзевага блоку" Алана Гебрэмарыям: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Таццяна Мотыль. Алана хадайнічала аб азнаямленні з матэрыяламі справы. Суддзя хадайніцтва задавальняе, абвяшчае перапынак. Пасля перапынку актывістка заявіла адвод суддзі, бо не давярае ёй. Адвод адхілены. Перапынак да 15:00, пасля чаго суддзя паведаміла, што справа адпраўлена на дапрацоўку. 

alana2020.jpg
Алана Гебрэмарыям у судзе 8 студзеня
Міхась Варанцоў, Алана Гебрэмарыям разам з праваабаронцам
Міхась Варанцоў, Алана Гебрэмарыям разам з праваабаронцам "Вясны" Андрэем Палудаў і актывістам Арамаісам Міракянам

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Трафімчук: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Юлія Варакса. Сам Трафімчук на пасяджэнне прыйшоў, аднак сведкі міліцыянты Сувораў і Бахановіч - не. Трафімчука абвінавачваюць ва удзеле ў акцыі 21 снежня. Вынік - 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Мікалай Трафімчук
Мікалай Трафімчук

Святар Леанід Акаловіч: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Юрый Машкетаў. Абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 21 снежня. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).


Суд Пінскага раёна і г. Пінска

Адбудуцца суды за ўдзел у мясцовай акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, якая адбылася ўвечары 20 снежня ў цэнтры горада.

  • Дзмітрый Тарасюк11:00, арт. 23.34 КаАП; Суд перанесены на 09:15 9 студзеня.
  • Мікалай Міхалевіч: 11:00, арт. 23.34 КаАП; Атрымаў 10 базавых велічынь (270 рублёў) штрафу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства