viasna on patreon

Блогеру Круткіну, які адбывае арышт у Полацку, прысудзілі штраф у Мінску Дапоўнена

2019 2019-12-10T09:27:10+0300 2019-12-10T10:02:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krutkin-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.

За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада на яго быў складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП. Судовае паседжанне павінна было адбыцца 6 снежня, аднак перанесенае па прычыне адбыцця Круткіным арышту ў Полацку.

Нагадаем, полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны  судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.

Алесь Круткін да гэтага часу знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Суддзя Віктар Казак прымае рашэння працягнуць судовае паседжанне без удзелу актывіста. Cупрацоўнік міліцыі Трышкін, які мусіў выступаць у судзе ў якасці сведкі таксама адсутнічае. Суддзя зачытвае пратакол правапарушэння.

У якасці доказу - скрыншот з аператыўнага відэа. 

Пастанова - штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства