viasna on patreon

Віцебскі праваабаронца заклікаў падтрымаць блогера Алеся Круткіна

2019 2019-12-04T15:06:40+0300 2019-12-04T15:06:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krutkin-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.

Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", праваабаронца Леанід Свецік заклікае падтрымаць рэпрэсаванага па палітычных матывах актывіста.

«Салідарнасьць – вялікая каштоўнасць, асабліва ў краінах, дзе ўлады душаць сваіх палітычных апанентаў і грамадзянскіх актывістаў. Нашыя спагада і ўзаемадапамога ў значнай ступені дэвальвуюць эфэкт рэпрэсій, нівэлююць страх, рэабілітуюць у вачах грамадзтва апазыцыйна настроеных грамадзян», – піша праваабаронца.

«Таму заклікаю ўсіх неабыякавых людзей неадкладна падтрымаць грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна. Ён рэпрэсаваны па палітычных матывах і адбывае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 15 сутак ў ІЧУ пры Полацкім раённым аддзеле міліцыі. Пішыце яму лісты, дасылайце паштоўкі і тэлеграмы!» – заклікае Леанід Свецік.

Пішыце на адрас: 

Круткіну Аляксандру Сяргеевічу, вул. Кастрычніцкая, 60, г. Полацак, 211400, ізалятар часовага ўтрыманьня РАУС Полацкага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства