viasna on patreon

Знятага кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць на наступны дзень пасля выбараў

2019 2019-11-13T11:42:51+0300 2019-11-13T11:42:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazakevich2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook

Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook

Цяпер ужо былы кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцер Казакевіч, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах, атрымаў паведамленне пра неабходнасць з’явіцца ў Суд Мінскага раёну, паведамляе сайт "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі". 

Быць яму там трэба 18 лістапада ў 14:10. Яго збіраюцца судзіць паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) за падзеі каля рэстарацыі "Паедзем, паядзім" у Курапатах трэцяга лістапада.

Тады Казакевіч, будучы кандыдатам у дэпутаты, хацеў правесці пикет каля рэстарацыі, аднак ахова яго не пусціла. Завязалася бойка, у выніку якой Казакевіч і яшчэ некалькіх актывістаў затрымалі і збілі. На наступны дзень вялікія штрафы атрымалі Дзяніс і Максім Урбановічы, Валер Рабцаў, Віталь Трыгубаў. Таксама пратакол склалі на непоўнагадовага Іларыёна Трусава.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства