Аршанскага блогера знялі з выбараў і затрымалі

2019 2019-11-08T15:24:50+0300 2019-11-08T15:30:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dmitry_kozlov_seryjkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Казлоў

Зміцер Казлоў

Як паведамляе Радыё Рацыя, кандыдату ў дэпутаты па Аршанскай гарадской акрузе №25 Дзмітрыю Казлову, які вядзе відэаблог пад нікам “Шэры кот”, абвясцілі ўжо другое папярэджанне і скасавалі рэгістрацыю ў якасці кандыдата.

Першае папярэджанне акруговая выбарчая камісія вынесла яму за плакаты «Калгаснай дыктатуры – баста!» і «Фальшывым выбарам – баста!», якія кандыдат выкарыстоўваў на сваіх агітацыйных пікетах. Камісія папярэдзіла, што за паўторнае выкарыстанне гэтых плакатаў Дзмітрыю Казлову будзе абвешчана новае спагнанне, але гэта яго не спыніла. Адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі, дзе кандыдату абвясцілі ўжо другое папярэджанне, паведаміў назіральнік, праваабаронца Васіль Бераснеў:

– Я ім кажу: “Ён жа выступае супраць фальшывых выбараў. Ці вы за фальшывыя выбары, раз яго хочаце за гэта пакараць? Што да дыктатуры, то Эйсмант, сакратарка Лукашэнкі, сказала, што дыктатура - гэта наш брэнд. А што супраць калгаснай, дык у нас шмат негатыву супраць калгасаў!” І яны ў спешным парадку прагаласавалі адзінадушна, як заўсёды, за тое, каб адклікаць ягоную рэгістрацыю.

Атрымаўшы запрашэнне на пасяджэнне камісіі, Дзмітрый Казлоў не выключаў магчымасці, што справа скончыцца скасаваннем рэгістрацыі. Учора ўвечары да яго прыходзіў участковы міліцыянт, нібыта “проста, каб пазнаёміцца”. У блогера склалася ўражанне, што яго хочуць затрымаць у Воршы, каб ён не змог трапіць на сход, які склікае ў Мінску блогер NEXTA.

Апасенні Дзмітрыя Казлова апраўдаліся: раніцай, калі ён ужо выправіўся ў дарогу, яго затрымалі міліцыянта і настойліва параілі наведаць пасяджэнне камісіі. Неўзабаве хлопца адпусцілі, але другая спроба паехаць у Мінск зноўку скончылася затрыманнем. Прычына пакуль не вядомая, Дзмітрый Казлоў знаходзіцца ў пастарунку, прыкладна з 12.30 ягоны тэлефон адключаны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства