viasna on patreon

NEXTA прапанаваў абмеркаваць фільм пра Лукашэнку ў афлайне

2019 2019-11-05T10:25:53+0300 2019-11-05T11:12:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_20191105_102402_309.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA) прапанаваў абмеркаваць фільм фільм пра Лукашэнку ў Менску на плошчы Свабоды.

"Што далей? У нас ёсць адказ!

Наш з вамі фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які паглядзеў ужо прыкладна кожны чацвёрты дарослы беларус, сабраў у выніку больш як 1,4 млн праглядаў на YouTube, паўмільёна ў «Аднакласніках» і дзесяткі тысяч у іншых сацсетках, выклікаўшы небывалы рэзананс у грамадстве. Тысячы гледачоў пасля прагляду фільма сталі цікавіцца, як змяняць краіну да лепшага, прапаноўваць пачаць абмеркаванне і ў афлайне. А сёння блогер MozgON выпусціў даволі эмоциальное, але цалкам слушнае відэа, паклікаўшы нас не толькі інфармаваць людзей, але і прапаноўваць рашэнні. Што ж, будзем прапаноўваць...

У пятніцу, 8 лістапада а 18:00, мы прапануем сустрэцца на плошчы Свабоды ў Менску. Каб разам вырашыць, #чтодальше.

Мы дамовіліся з кандыдатамі ў дэпутаты, таму сустрэча будзе абсалютна легальнай - у рамках перадвыбарнай кампаніі ў "парлямэнт". Убачымся!", - напісаў NEXTA ў сваім тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства