Камісія: "Мела месца распаўсюджванне паведамленняў, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць"

2019 2019-11-08T11:49:32+0300 2019-11-11T08:54:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lancug_pamyaci_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99 вынесла папярэджанне кандыдатцы ў дэпутаты Алене Талстой за "Ланцуг памяці" каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году.

lancug_pamyaci_67.jpg
"Ланцуг памяці-2019". Фота: svaboda.org

Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе – Купалаўскай №95.

Камісія ўстанавіла, што пікет каля КДБ прысвечаны ахвярам НКВД, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з'яўляўся перадвыбарнай агітацыяй і не пераследвала сабой мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах. 

"Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць (Саюз з Расіяй – заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў)", – пазначаецца ў рашэнні.

Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікету ўтрымліваў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не мае месца да выбарчай кампаніі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства