Смяротнаму пакаранню не месца ў Еўропе! Фота

2019 2019-10-10T17:29:12+0300 2019-10-11T11:34:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uk_british_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасадары еўрапейскіх краін і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу выказваюцца ў падтрымку ўвядзення мараторыя супраць смяротнага пакарання і далучаюцца да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі ў цішотках з лагатыпамі кампаніі зладзілі флэшмоб на ганках амбасады. А амбасадарка Жаклін Перкінс у відэазвароце заклікала ўлады Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб адмене смяротнага пакарання.

Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан таксама выказалася ў падтрымку мараторыя супраць смяротнага пакарання і распавяла пра практыку Швецыі ў вырашэнні гэтага пытання.

1ne_smyarotnamu_posol4.jpg
Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан. Фота: spring96.org

“Мы заўсёды будзем лічыць, што смяротнае пакаранне рызыкуе зрабіць наша грамадства больш жорсткім. Гэта негуманная, бесчалавечая мера пакарання, якой няма месца ў сучаснай прававой практыцы.

Дэбаты супраць смяротнага пакарання ў Швецыі вяліся яшчэ ў сярэдзіне 19 века, адразу пасля ўвядзення прынцыпу гуманізма. Наша краіна адмяніла смяротнае пакаранне ў мірны час у 1921 годзе. Апошні чалавек быў пакараны смерцю ў 1910 годзе”, – распавяла яна. 

Крысціна Юханэсан падкрэсліла, што Швецыя заўсёды актыўна выступала за правы чалавека, як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў іншых краінах. І яны гатовыя і надалей далучацца да розных беларускіх акцый у абарону правоў чалавека. 

Амбасадар Рэспублікі Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэс выказаўся пра смяротнае пакаранне падчас фестываля "Рок за жыццё". Ён пералічыў некаторыя аргументы супраць смяротнай кары і распавёў, як і калі яна была адмененая ў Францыі. Выказаў салідарнасць праваабаронцам, якія выступаюць за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, намеснік амбасадара Чэшскай Рэспублікі Павел Бучак.

rock_2019.jpg
Амбсадар Францыі Дзідзье Канес, намеснік амбасадара Чэшскай Рэспублікі Павел Бучак, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

Амбасадар Швейцарскай канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат падчас візіта на фестываль "Рок за жыццё" таксама выказаўся ў падтрымку кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

tydzen_22.jpg
Амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат і Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

#We4Life2019: Інфармацыйная акцыя праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж

Сёння, 10 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы “Вясны” ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання правялі традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай тэматычнага спецвыпуска газеты “Народная Воля”. У гэтым годзе Тыдзень прайшоў пад лозунгам “Правасуддзе без забойства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства