Тыдзень супраць смяротнага пакарання стартаваў фэстам "Рок за жыццё". Вялікі фотарэпартаж Фота
Сёлета Тыдзень супраць смяротнага пакарання распачаўся традыцыйным Фестывалем “Рок за жыццё”. 5 кастрычніка ў мінскім клубе RE:PUBLIC ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты Nizkiz, Крама, Разбітае Сэрца Пацана, Re1ikt і Luty Sakavik.
Музыкі са сцэны выказваліся наконт існавання смяротнага пакарання ў Беларусі, апошняй краінай у Еўропе, якая яшчэ захоўвае і прымяняе гэты антыгуманны від пакарання. Напрыклад, музыкі з гурта “Разбітае Сэрца Пацана” адзначылі, што “ў 2019 годзе смяротнае пакаранне - гэта адстой”. Яны спадзяюцца, што такіх імпрэз праз адмену смяротнага пакарання больш у Беларусі не будзе.
Прышлі падтрымаць кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” амбасадар Францыі Дзідзье Канес, намеснік амбасадара Чэшскай Рэспублікі Павел Бучак, а таксама амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтерматт.
На фестывалі дзейнічала пляцоўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, дзе ўсе жадаючыя маглі атрымаць мерч з сімволікай кампаніі (налепкі, асадкі, нататнікі, значкі і іншае). Акрамя гэтага, за публікацыю ў сацыльных сетках фота з банэрам “НЕ смяротнаму пакаранню” і з хэштэгам #We4Life2019, можна было атрымаць майкі з лозунгам сёлетняга Тыдня “Правасуддзе без забойства”.
"Правасуддзе без забойства". Афіша мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання
Сёння, 6 кастрычніка, фестываль “Рок за жыццё” ўпершыню перасунецца ў Магілёў. Акрамя Разбітага Сэрца Пацана, Re1ikt, Luty Sakavik, у магілёўскім клубе "Cuba" выступіць знакаміты гурт “Петля Пристрастия”.
Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. ПЦ "Вясна" і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць уласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty#AbolitionNow #We4Life2019.
Для прагляду ўсяго фотарэпартажу гартайце адмысловы альбом "Рок за жыццё-2019":