Фотафакт. Барысаўская “Белая Русь” агітуе за свайго вылучэнца на сайце Мінаблвыканкама
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч заўважыў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”. Пры тым, што нормамі выбарчага заканадаўства правядзенне агітацыі да моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты забаронена.
13 верасня на сайце выканкама быў размешчаны матэрыял у падтрымку галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя “Барысаўскі радзільны дом” Аляксандра Шыпулы.
“Всё это обязывает нашего избирателя выверенно, взвешенно сказать “да” тем претендентом на депутатское кресло, кто уже своей биографией, своими конкретными делами подтвердил свою готовность верой и правдой служить людям, кто людскую боль принимает как свою. Вот главный критерий выбора “своего” кандидата”, — пазначалася ў матэрыяле.
Цікава, што пасля скаргі публікацыя была выдаленая с сайта, не дачакаўшыся рашэння адпаведных органаў. Назіральнік кампаніі Алег Мацкевіч зрабіў срыншот артыкула з сайта і далучыў да скаргі.
Ініцыятыўная група Шыпулы зарэгістраваная ў акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.
Назіральнік кампаніі, угледзеўшы ў гэтым парушэнне выбарчага заканадаўства, падаў скаргу ў Мінскую абласную выбарчую камісію і Назіральны савет па кантролі за захаваннем парадку і правілаў правядзення перадвыбарнай агітацыі ў СМІ.
Згодна з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса праводзіць агітацыю могуць толькі кандыдаты ў дэпутаты, а вылучэнцы “Белай Русі” яшчэ не валодаюць такім статусам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.