viasna on patreon

Асамблея НДА запрашае на трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”

2019 2019-09-11T17:59:03+0300 2019-09-20T13:19:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2019-09-06_17-01-55.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі вы грамадзкі актывіст/актывістка і маеце ідэі, але не ведаеце, дзе знайсці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.

Асамблея НДА арганізуе чатыры аднадзённыя трэнінгі: 21 верасня, 12 і 26 кастрычніка, 30 лістапада. Падаць заяўку.

Мэта трэнінгу: развіццё практычных навыкаў грамадскіх лідэраў і лідэрак па прыцягненні ўнутраных рэсурсаў для фінансавання дзейнасці іх арганізацый ды ініцыятыў.

Падчас трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы:

  • Атрымаюць базавую інфармацыю пра існуючыя магчымасці ўнутранага фінансавання ў Беларусі.
  • Даведаюцца, як шукаць падтрымку ў бізнэса.
  • Навучацца карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі.
  • Створаць чарнавікі ідэй, кампаній, акцый, на якія можна знайсці сродкі ўнутры Беларусі.
  • Натхняцца на правядзенне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнёрскіх з лакальным бізнэсам.

Арганізатары забяспечаць харчаванне, кампенсуюць выдаткі на праезд.

Час: з 11:00 да 19:00. 

Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу.

Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг 21 верасьня - 16 верасня. Пра вынікі адбору на першы трэнінг будзе паведамлена 17 верасня.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства