viasna on patreon

Алег Гулак: Нам важна бачыць і разумець, што распавядаюць сябрам камісій на семінарах Дакумент

2019 2019-09-10T15:15:30+0300 2019-09-10T15:17:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labkovich4_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі праходзяць нарады і семінары, прысвечаныя арганізацыі выбарчага працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Арганізоўваюць іх абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы. У нарадах прымаюць удзел кіраўніцтва ЦВК, прадстаўнікі аблвыканкаму, старшыні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Назіральнікі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” хацелі таксама патрапіць на гэтыя семінары на падставе артыкула 13 Выбарчага кодэкса, які дазваляе гэта зрабіць, сыходзячы з прынцыпаў галоснасці і адкрытасці правядзення выбараў.

Алег Гулак

Але назіральнікам кампаніі, як апынулася, уваход туды закрыты. Так, на нарады па выбарах не пусцілі магілёўскага назіральніка Аляксея Колчына і назіральніцу з Віцебска Ірыну Траццякову.

Напярэдадні правядзення семінараў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” звярнуўся ў Цэнтральную камісію за тлумачэннямі. На што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 10 верасня паведаміла праваабаронцам, што “патрабаванне аб адкрытым і галосным правядзенні выбараў, якое змяшчае згаданы ў звароце артыкул 13 Выбарчага кодэкса, не прадугледжвае татальнай прысутнасці назіральнікаў на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў ходзе падрыхтоўкі да выбараў”.

А паколькі, семінары і нарады для арганізатараў выбараў з'яўляюцца рабочымі мерапрыемствамі, правядзенне якіх забяспечваюць абласныя, Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты ў сваіх памяшканнях, то Цэнтральная камісія не ўмешваецца ў гэтую дзейнасць.

Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак адзначыў, што праваабаронцы не згодныя з пазіцыяй ЦВК.

“Насамрэч, нічога новага мы не пабачылі ў гэтым адказе. Праваабаронцам падавалася, што Цэнтральная камісія зацікаўленая ў прысутнасці прадстаўнікоў грамадскасці на нарадах, прысвечаных выбарам. Бо прынцып галоснасці і адкрытасці на гэта і скіраваны.

Канешне, з аднаго боку, можна пагадзіцца з Ярмошынай, што назіральнікі не мусяць прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў ходзе падрыхтоўкі да выбараў. Але трэба разумець, што ідзе гаворка пра навучанне сябраў выбарчых камісій. Нам важна бачыць і разумець, што распавядаюць сябрам камісій на семінарах. Сваёй забаронай, яны прымушаюць нас думаць, што яны нешта хаваюць”, — адзначае Алег Гулак.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Алег Гулак: Нам важна бачыць і разумець, што распавядаюць сябрам камісій на семінарах

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства