viasna on patreon

Алег Сянцоў і украінскія маракі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі, але працэс яшчэ не завершаны Дапоўнена

2019 2019-08-30T07:47:47+0300 2019-08-30T09:13:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siancou-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова вызвалілі ў рамках абмену заключанымі паміж Расіяй і Украінай.

Затрыманыя ў Керчанскім праліве ваенныя маракі, а таксама Алег Сянцоў, Мікалай Карпюк, Уладзімір Балух, Павел Грыб вяртаюцца дадому, паведаміў у Facebook новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка.

Агулам паведамляецца пра вызваленне  24 чалавек, які працяглы час знаходзіліся ў зняволенні ў расійскіх калоніях.

Сёння раніцай Офіс прэзідэнта Ўкраіны апублікаваў на Facebook паведамленне з пацьверджаннем таго, што працэс ідзе, але абвяржэннем таго, што ён завершаны:

«Працэс узаемнага вызвалення затрыманых працягваецца, — гаворыцца ў паведамленні офісу Ўладзіміра Зяленскага. — Інфармацыя пра завяршэнне не адпавядае рэчаіснасці. Мы не ўпершыню сустракаем інфармацыйны хаос, выкліканы спасылкамі на непацверджаную інфармацыю і шматлікія „крыніцы“. Мы заклікаем зразумець наступствы дэзінфармацыі: гэта гульня з эмоцыямі грамадзтва. Пасля завяршэньня ўзаемнага вызваленьня затрыманых Офіс прэзыдэнта паведаміць пра гэта па афіцыйных каналах», - піша Радыё Свабода.

Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov

Праваабаронцы Праваабарончага цэнтру "Вясна" 28 траўня 2018 г. далучыліся да глабальнай акцыі #FreeSentsov, якая арганізавана з мэтай прыцягнуць увагу да лёсу асуджанага ў Расійскай Федэрацыі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства