viasna on patreon

Праект «Павестка 50»: час падводзіць вынікі Аўдыё

2019 2019-06-07T13:59:07+0300 2019-06-07T14:27:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalid-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падводзіць вынікі кампаніі «Павестка 50» па развіцці рэгіёнаў у фокусе інваліднасці і прэзентуе яе вынікі.

Кампанія "Павестка 50" прысвечана рэалізацыі Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі.

"Пасля таго, як былі распрацаваны стандартныя правілы забеспячэння роўных магчымасцяў для асобаў з інваліднасцю, а потым прынята Канвенцыя па правах людзей з інваліднасцю, паўстала пытанне аб адноснай імплементацыі Канвенцыі", - распавёў  каардынатар кампаніі ў Беларусі Міхаіл Мацкевіч.

Калі Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ў 2016 годзе, быў створаны рэспубліканскі план па яе імплементацыі, аднак ён не ўлічваў спецыфіку кожнага рэгіёну. «Павестка 50» пачалася тры гады таму з даследавання гатоўнасці беларускіх рэгіёнаў да падобнага праекту. У выніку было абрана пяць найбольш падыходных для гэтага тэрыторый (Шчучын, Валожын, Стаўбцы, Бабруйск і Столін), дзе і рэалізоўвалася «Павестка 50».

"Мы спадзяемся, што стратэгіі, якія былі створаны ў ходзе кампаніі, рэалізуюцца, і неўзабаве падобны шлях пройдуць і іншыя беларускія рэгіёны", - кажа Міхаіл Мацкевіч.

Аб стварэнні кампаніі як інструменце рэалізацыі палітыкі ў сферы інваліднасці, аб найбольш актуальных праблемах у рэалізацыі іх правоў, аб цяжкасцях стварэння мясцовых павестак і спосабах іх вырашэння гаворыцца ў фінальнай публікацыі кампаніі. Яна будзе прэзентаваная на фінальным форуме кампаніі «Павестка 50», які адбудзецца 12 чэрвеня ў культурным цэнтры «Корпус» па адрасе пр-т Машэрава, 9/8 (Мінск).

Кожны мае права: правы людзей з інваліднасцю

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра правы людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства