viasna on patreon

Кулакоў — суду: У мяне няма грошай на штраф, дайце арышт

2019 2019-04-24T13:21:58+0300 2019-04-24T15:50:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou_sud_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў. Фота: ПЦ "Вясна"

Леанід Кулакоў. Фота: ПЦ "Вясна"

Картка працэссу: 

Суд: Цэнтральнага раёна г.Мінска

Суддзя: Валеры Есьман

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Леанід Кулакоў

Артыкул: ч.3 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні)

Рашэнне: штраф 45 базавых велічыняў (1147,5 бел. руб.) 

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 24 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова па ч. 3 арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні). Пра гэта паведамляе "Новы Час".

Суддзя Валеры Есьман судзіў актывіста за удзел у малебне за спакой ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якая адбылася каля Кафедральнага сабора 7 красавіка. Акцыя была арганізаваная па закліку Міколы Статкевіча пасля таго, як улады пачалі знішчаць у Курапатах крыжы. Падчас разгляду справы Леанід Кулакоў звярнуўся да суддзі: «У мяне няма грошай на штраф, дайце арышт!»

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаў Кулакова вінаватым паводле ч.3 арт. 23.34 і пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў, што складае 1147,5 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства