Сяргея Спарыша штрафанулі па-даросламу, на 50 базавых
https://spring96.org/be/news/92676
2019
2019-04-17T14:14:38+0300
2019-04-17T14:14:38+0300
2019-04-23T16:22:39+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sparysh.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіста партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш, які быў адным з арганізатараў малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі Лукашэнкі, пакаралі буйным штрафам за заклікі да правядзенння несанкцыянаванага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП).
Да суда актывіста трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а разгляд адміністрацыйнай справы правялі, калі ў судзе пачаўся абедзенны перапынак.
Як паведаміў у сацыяльных сетках Вячаслаў Касінераў, суд Ленінскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Спарыша да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, ці 1275 рублёў.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96