viasna on patreon

У Віцебску затрымалі актывістку Надзею Куканос. Дзе яна цяпер – невядома

2019 2019-04-17T07:57:32+0300 2019-04-23T16:23:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kukanos-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надзея Куканос. Фота: "Віцебская Вясна".

Надзея Куканос. Фота: "Віцебская Вясна".

Віцяблянка Надзея Куканос была затрыманая ў чацвер 11 красавіка на чыгуначным вакзале ў Віцебску і змешчаная ў СІЗА-2, дзе прабыла некалькі сутак. Цяпер, як сцвярджаюць сябры актывісткі, у СІЗА яе няма, а дзе знаходзіцца – невядома.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", паплечнік Надзеі Куканос па незарэгістраваным аб’яднанні “За сумленную ўладу” Пётр Іваноў мяркуе, што з віцебскага следчага ізалятару яе маглі прымусова этапаваць у псіхіятрычную лякарню ў Навінкі ці адвезці ў ІЧУ, але пацвердзіць інфармацыю не ўдалося.

“Яны ўсё ўтойваюць і праўды ня кажуць. Як будзе развівацца сітуацыя, мы ня ведаем”, – кажа Пётр Іваноў.

Паводле ягоных звестак, Куканос узялі пад варту з санкцыі пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага.

Раней у дачыненні да Надзеі Куканос былі распачатыя тры крымінальныя справы, якія былі пазней аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Усе – паводле артыкулу 400 КК (“Заведама ілжывы данос”). Дзве з іх былі распачатыя пасля заяваў жанчыны аб тым, што службовыя асобы чынілі над ёй гвалт. Апошняя крымінальная справа з'явілася пасля таго, як у жніўні 2018-га Куканос напісала скаргу аб яе прымусовым змяшчэнні ў псіхіятрычную клініку. Пацярпелымі ў гэтых справах выступаюць следчыя і міліцыянты.

Пётр Іваноў сцвярджае, што крымінальныя справы, узбуджаныя супраць актывісткі, былі толькі падставай, каб узяць яе пад варту. Паводле яго, асноўнай прычынай было тое, што Надзея Куканос запісалася напярэдадні арышту на прыём да генпракурора, якога чакаюць у Віцебску 26 красавіка.         


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства