Глыбоцкага журналіста будуць судзіць за “незаконнае пікетаванне” на Дзень Волі

2019 2019-04-05T10:49:27+0300 2019-04-05T10:51:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_lupach_braslau_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя

Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя

На глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ), піша "Віцебская Вясна". Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сам журналіст. Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.

25 сакавіка глыбоцкія актывісты адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да бюсту прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага, да мэмарыяльнай дошкі стваральніку нацыянальнага сцяга Клаўдыю Дуж-Душэўскаму, на магілу сябра Саюзу беларускіх патрыётаў Альберта Бацяноўскага. Пасля гэтага запусцілі бел-чырвона-белы сцяг на паветраных балёніках у неба.

У святкаванні бралі ўдзел 12 глыбачан. Усе дзеянні актывістаў здымалі на камеры супрацоўнікі міліцыі і КДБ, нікога не затрымлівалі. Адміністрацыйны пратакол склалі толькі на Змітра Лупача.


Суды пасля Дня Волі ў Віцебску і Глыбокім:

  • 10 красавіка, Віцебск: суд Першамайскага раёну, справа Міколы Качурца аб спагнанні шкоды з Кастрычніцкага РАУС за знішчаны бел-чырвона-белы сцяг (на Дзень Волі – 2018). Пачатак – 10.00.
  • 11 красавіка, Віцебск: суд Кастрычніцкага раёну, разгляд адміністрацыйных справаў супраць Міколы Качурца, Яраслава Кійко і Уладзімера Кійко – за фатаграфаванне з бел-чырвона-белым сцягам на Дзень Волі – 2019. Суд прызначаны на 10.00.
  • 11 красавіка, Глыбокае: суд Глыбоцкага раёну, адміністрацыйная справа Змітра Лупача (арт. 23.34 КаАП РБ). Пачатак паседжання – 10.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства