viasna on patreon

Ці прыцягне пракуратура да адказнасці вінаватых у затрыманні палітыка на Дзень Волі?

2019 2019-04-03T15:15:41+0300 2019-04-03T15:21:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski-vital-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі падаў з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" ў пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія незаконна затрымлівалі яго 24 сакавіка на санкцыянаваным свяце, прымеркаванага 101-м угодкам абвяшчэння БНР.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі

Падчас канцэрту супрацоўнікі міліцыі ў цывільным пасадзілі аднаго з арганізатараў канцэрта Віталя Рымашэўскага ў мікрааўтобус і павезлі ў напрамку Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Праз паўгадзіны аднаму з супрацоўнікаў міліцыі ў машыне патэлефанавалі. Пасля гэтага машына развярнулася. Але перад тым, як вярнуць палітыка на канцэрт, яго папярэдзілі, што, калі ён будзе здымаць супрацоўнікаў міліцыі на камеру мабільнага тэлефона, тым самым нібыта правакуючы іх, будзе затрыманы ў далейшым і перададзены міліцыі.

«Асобы, якія ажыццяўлялі маё затрыманне, не прадстаўляліся, не паказвалі пасведчанняў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы на абмежаванне маіх правоў, якiя не тлумачылі падстаў абмежавання маёй асабістай свабоды і недатыкальнасці. Да гэтага моманту я не здзяйсняў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў і адміністрацыйных правапарушэнняў», — піша Рымашэўскі ў скарзе.

Палітык лічыць, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі з'яўляюцца неправамернымі і ўшчамляюць яго канстытуцыйныя правы (права на асабістую свабоду і недатыкальнасць асобы і на свабоду перамяшчэння).

Віталь Рымашэўскі просіць пракуратуру Цэнтральнага раёна г.Мінска правесці праверку па факце наяўнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі прыкмет складу злачынства, прадугледжанага артыкула 397 Крымінальнага кодэкса і прыцягнуць вінаватых асоб да крымінальнай адказнасці.

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 24 сакавіка 2019 года ў Мінску

Віталь Рымашэўскі, адзін з арганізатараў мерапрыемства, затрыманы супрацоўнікамі ў цывільным, дастаўлены ў міліцэйскі транспарт, і адпушчаны праз некаторы час без складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства