viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-03-26T15:14:06+0300 2019-06-12T10:38:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: У Беларусі адсвяткавалі Дзень Волі. 101-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылася як масавымі канцэртамі напярэдадні свята, так і новымі затрыманнямі актывістаў 25 сакавіка. Удзельнікі мерапрыемстваў у Мінску і Горадні дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Каментар”: Як выглядае сітуацыя з правамі чалавека ў берасцейскім рэгіёне? Чаму адбываецца ціск на журналістаў і блогераў? Што было парушанна ўладамі пры супрацьдзейнічанні мітынгам і шэсцям па тэме акумулятарнага завода? На такія пытанні даў адказ берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

“Каментар эксперта”: Наколькі мінулы 2018 год быў спрыяльным для дзейнасці няўрадавых арганізацый Беларусі? Ці палепшылася іх становішца, альбо, наадварот, пагоршылася? Экспертка па некамерцыйнаму праву, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка распавядае пра асноўныя тэндэнцыі ў сферы прапавога рэгулявання дзейнасці нязрадавых арганізацый за мінулы год.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства