viasna on patreon

У ААН зарэгістраваная скарга гамяльчан на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ

2019 2019-03-15T16:58:17+0300 2022-02-18T11:40:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomelichu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода"

Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода"

15 сакавіка стала вядома, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў калектыўную скаргу гомельскіх актывістаў аб «зневажаючым чалавечую годнасць абыходжаннb ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама». Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Шасцёра гамяльчан - Уладзімір Кацора, Віктар Рубцоў, Дзмітрый Сабураў, Андрэй Толчын і Арцём Шапараў, якія адбывалі вясной 2017 году кожны свае тэрміны за ўдзел у сакавіцкіх акцыях пратэстаў супраць дэкрэта № 3, - вырашылі звярнуцца ў міжнародную структуру пасля таго, як іх скаргі праігнаравалі суд Савецкага раёну Гомеля, Гомельскі абласны суд і Вярхоўны суд.

У калектыўнай скарзе ў КПЧ ААН гамяльчане ўказалі на «парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе) і артыкула 14 пакта (адмова ў правасуддзі)».

«Натуральнае асвятленне ў камерах ІЧУ адсутнічае, усе мы кругласутачна, нават ноччу падчас сну вымушаныя былі цярпець яркае штучнае святло, з-за чаго  вочы ўвесь час знаходзяцца ў напрузе. У камерах было вельмі холадна: ноччу каля 7, днём 12-14 градусаў па Цэльсіі, з вокнаў і дзвярэй увесь час дзьмуў скразняк. Радыё тут уключаецца кругласутачна і настолькі гучна, што мы былі вымушаныя зачыняць вушы», - успамінае свае 12 сутак арышту Уладзімір Кацора.

«Супрацоўнікі ІЧУ адмовіліся прыняць перададзеныя мне прадукты харчавання, цыгарэты, цёплыя рэчы і сродкі асабістай гігіены, кнігі і асабістую паштовую карэспандэнцыю, якая паступае ў мой адрас, аддаўшы ўсё гэта мне толькі ў дзень вызвалення», - адзначыў Віктар Рубцоў, які адбыў тут 14 сутак арышту .

Андрэй Толчын паказаў, што з'яўляецца чалавекам, які не курыць, аднак на працягу 8 сутак арышту быў вымушаны дыхаць паветрам побач з сукемарнікам, які ўвесь час курыў. Сітуацыю пагаршаў той факт, што абавязковыя, не менш за адну гадзіну, штодзённыя прагулкі яму не падаваліся.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае актывістам адстойваць свае правы на міжнародным узроўні, адзначае, што Камітэт ААН па правах чалавека ўжо разглядаў аналагічныя справы па ўмовах утрымання ў ІЧУ ў Беларусі і ўсталёўваў факты бесчалавечнага абыходжання да арыштантаў.

«Свет змяняецца да лепшага. І толькі ў беларускіх ІЧУ працягваюць існаваць НКВДэшныя правілы абыходжання з арыштаванымі. Упэўнены, зусім хутка мы зможа пакласці начальніку гомельскага ізалятара на стол рашэнне ААНаўскага камітэта пра зневажальным чалавечую годнасць абыходжанні», - заявіў юрыст.

Ён таксама падкрэсліў, што скарга гомельскіх актывістаў зарэгістраваная пад BLR №302, а гэта значыць, што звыш трох сотняў скаргаў беларускіх грамадзян з'яўляюцца яркім доказам аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства